Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трава, ✂, ж.

Расліна з аднагадовымі зялёнымі неадзеравянелымі парасткамі і сцяблом.

◊

  • Трава травой (разм. неадабр.) — пра нясмачную яду.

|| памянш. траўка, ✂ і травіца, ✂.

|| прым. травяны, ✂.

трава...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову трава, напр. травакосны, травасеянне, травасумесь.

траваедны, ✂.

Які корміцца расліннай ежай (пра жывёл).

  • Траваедныя жывёлы.

траваполле, ✂, н.

Севазварот з перыядычным травасеяннем на полі для аднаўлення ўрадлівасці глебы.

|| прым. травапольны, ✂.

  • Т. севазварот.

травасеянне, ✂, н.

Сеянне кармавых траў.

  • Палявое т.

травастой, ✂, м.

Травяное покрыва лугоў, сенакосу, пашы.

травень, ✂, м.

Устарэлая назва месяца мая.

|| прым. травеньскі, ✂.

траверз, ✂, м. (спец.).

Напрамак, перпендыкулярны курсу судна, самалёта.

|| прым. траверзны, ✂.

траверс​1, ✂, м. (спец.).

  1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, прызначанае для засцярогі ад агню з флангаў.

  2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

|| прым. траверсны, ✂.

траверс​2, ✂, м. (спец.).

Пераход альпіністаў па маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

|| прым. траверсны, ✂.

  • Т. маршрут.