Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трохвугольнік, ✂ і трыкутнік, ✂, м.

  1. Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, якія перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы, а таксама ўсякі прадмет такой формы.

  2. Музычны ўдарны інструмент з загнутага металічнага прута ў форме трохвугольніка.

    • Сярод удараў бубна і талерак меладычна звінеў стальны т.

трохвугольны, ✂ і трыкутны, ✂.

Які мае тры вуглы, у форме трохвугольніка.

  • Трохвугольная пляцоўка.
  • Трохвугольная піраміда.

тры, ліч.

  1. Лік, лічба і колькасць 3.

    • На тры дні.
  2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

    • За сачыненне атрымаў т.

|| парадкавы ліч. трэці, ✂.

трыадзінства, ✂, н.

Адзінства трох сутнасцей, з’яў, рыс.

○

  • Драматычнае трыадзінства — адзінства часу, месца і дзеяння, якое захоўвалася класічнай драматургіяй.

трыадзіны, ✂.

Які складаецца з трох частак, трох элементаў, што ўтвараюць адзінства.

трыбун, ✂, м. (высок.).

Грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст.

  • Народны т.

трыбуна, ✂, ж.

  1. Узвышэнне для выступлення прамоўцы.

    • Аратар падняўся на трыбуну.
  2. перан. Месца, сфера, дзе праходзіць грамадская дзейнасць каго-н.

    • Грамадская т.
  3. Збудаванне лавак для публікі (на стадыёнах, плошчах і пад.).

|| прым. трыбунны, ✂.

трыбунал, ✂, м.

Надзвычайны судовы орган.

  • Ваенны т.

трыбух, ✂, м. (разм.).

  1. Страўнік.

  2. Жывот (іран.).

    • Напхаць т. (наесціся).
  3. мн.:

    • Вантробы (страўнік, кішкі і пад.).

|| прым. трыбуховы, ✂.

трыбухаты, ✂ (разм.).

З вялікім трыбухом, жыватом.

|| наз. трыбухатасць, ✂.