трохвугольнік (трыкутнік) назоўнік | мужчынскі род

  1. Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, якія перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы, а таксама ўсякі прадмет такой формы.

  2. Музычны ўдарны інструмент з загнутага металічнага прута ў форме трохвугольніка.

    • Сярод удараў бубна і талерак меладычна звінеў стальны т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)