Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трэба1, , ж.

У праваслаўі: богаслужэбны абрад (хрысціны, вянчанне, паніхіда і пад.), які выконваецца святаром па просьбе веруючых.

трэба2 (трэ), у знач. вык.

  1. Неабходна, абавязкова патрэбна.

    • Т. ехаць.
    • Т. чытаць.
  2. Патрабуецца, патрэбна.

    • Яму т. кватэра.
  3. Пажадана.

    • Чаго табе т.?

  • Гэта ж трэба (разм.) — вокліч, які выражае здзіўленне.

  • Дзе трэба, дзе не трэба — недарэчы, не да месца.

  • Што трэба, то трэба (разм.) — абавязкова, бясспрэчна.

трэбнік, , м.

Кніга, у якой сабраны малітвы для адпраўлення трэб .

трэк, , м.

Дарожка, звычайна круглая для трэніровак і гоначных спаборніцтваў па вела- і мотаспорту.

  • Веласіпедны т.

|| прым. трэкавы, .

  • Трэкавыя гонкі.

трэль1, , ж.

У музыцы: хуткае і шматкратнае паўтарэнне гукаў, блізкіх па тону, а таксама ўвогуле пералівісты дрыжачы гук.

  • Трэлі салаўя.

трэль2, , ж. (спец.).

Спецыяльна пракладзеная дарога для тралёўкі, а таксама месца, дзе складваецца траляваная драўніна.

трэльяж, , м.

  1. Трохстворкавае люстра.

  2. Тонкая агароджа для павойных раслін.

|| прым. трэльяжны, .

трэмбіта, , ж.

Гуцульскі народны духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе вялікай трубы.

трэнаж, , м. (спец.).

Сістэма, комплекс трэніровачных практыкаванняў.

  • Цыркавы т.

|| прым. трэнажны, .

трэнажор, , м. (спец.).

Прыстасаванне для трэнажу, трэніроўкі.

|| прым. трэнажорны, .