тройца назоўнік | жаночы род

  1. (Т вялікае). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог-бацька, Бог-сын і Бог-дух святы.

  2. (Т вялікае). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.

  3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (размоўнае, часта іранічны сэнс).

    • Неразлучная т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)