трое лічэбнік | зборны назоўнік
-
З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займеннік: множны лік: л. і без залежнага слова: колькасць тры.
- Т. сыноў.
- Т. сірот.
- Нас там працуе т.: два мужчыны і жанчына.
- Т. свіней.
- Іх было т.
- Гэту работу ўжо траім прапаноўвалі.
-
З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць тры.
- Т. дзяцей.
- Т. цялят.
-
звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: тры прадметы.
- Т. саней.
- Т. штаноў.
- Т. сутак.
-
звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або носяцца ў пары: тры пары або адзін паверх другога.
- Т. чаравікаў.
- Т. панчох.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)