Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мітусня, ✂, ж.

  1. Хуткі і бесперапынны рух у розных напрамках.

  2. Паспешнае хаатычнае перамяшчэнне з месца на месца.

  3. Бязладнае мільганне перад вачыма.

мітынг, ✂, м.

Масавы сход для абмеркавання якіх-н. палітычных або іншых надзённых пытанняў.

  • М. пратэсту.

|| прым. мітынговы, ✂.

мітынгаваць, ✂; незак. (разм.).

  1. Удзельнічаць у мітынгу, абмяркоўваць што-н. на мітынгу.

  2. перан. Весці пустыя размовы, што не дапамагаюць справе.

мітэльшпіль, ✂, м.

Сярэдняя стадыя шахматнай партыі паміж дэбютам і эндшпілем.

міф, ✂, м.

  1. Старажытнае народнае паданне аб легендарных героях, багах, аб паходжанні свету і розных з’яў прыроды.

    • Міфы старажытнай Грэцыі.
  2. перан. Нешта фантастычнае, неверагоднае, выдумка.

    • М. аб непераможнасці фашысцкай ваеннай машыны.

|| прым. міфічны, ✂.

міфалогія, ✂, ж.

  1. Сукупнасць міфаў (у 1 знач.) якога-н. народа.

    • Славянская м.
  2. Навука, што вывучае міфы (у 1 знач.).

|| прым. міфалагічны, ✂.

міфолаг, ✂, м.

Спецыяліст па міфалогіі (у 2 знач.).

мічман, ✂, м.

  1. У некаторых родах войск СНД: воінскае званне асоб, якія добраахвотна праходзяць службу звыш устаноўленага тэрміну, а таксама асоба, якая носіць такое званне.

  2. Першы афіцэрскі чын у старым рускім флоце.

|| прым. мічманскі, ✂.

мічманка, ✂, ж.

Род форменнай фуражкі з казырком, што носяць асобы малодшага і старшага каманднага саставу флоту, а таксама цывільная фуражка падобнай формы.

мішка, ✂, м. (разм. ласк.).

Тое, што і мядзведзь (у 1 знач.).

  • М. касалапы.
  • Плюшавы м. (цацка).