Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыжмурыцца, ; зак.

Прыжмурыць вока або вочы.

  • П. ад яркага святла.

|| незак. прыжмурвацца, .

прыжмурыць, ; зак.

Жмурачыся, прыкрыць векамі (вочы).

  • П. правае вока.

|| незак. прыжмурваць, .

прыжыцца, ; зак.

  1. Прыстасавацца да дадзеных умоў (бытавых, кліматычных і пад.).

    • П. на новым месцы.
  2. Прырасці, зрасціся з чым-н.

    • Прышчэпак добра прыжыўся.

|| незак. прыжывацца, .

прыжыццёвы, .

Які адбыўся пры чыім-н. жыцці.

  • Прыжыццёвае выданне твораў.

прыжыць, ; зак. (разм.).

  1. Прыняцца, укараніцца.

    • Саджанцы добра прыжылі на новым месцы.
  2. Нарадзіць, даць жыццё дзіцяці (ад пазашлюбнай сувязі);

    • П. дзіця з кім-н.

|| незак. прыжываць, .

прыз1, , м.

Узнагарода пераможцу ў спаборніцтве.

|| прым. прызавы, .

прыз2, , м.

Захопленае ў марской вайне судна або іншая маёмасць, якая па міжнароднаму праву пераходзіць ва ўласнасць таго, хто іх захапіў.

|| прым. прызавы, .

прызабыць, ; зак. (разм.).

Крыху забыць, не поўнасцю захаваць у памяці.

  • Многае п.

прызапасіць, ; зак. (разм.).

Нарыхтаваць на выпадак патрэбы.

  • П. грошай.

|| незак. прызапашваць, .

прызба, , ж.

Земляны невысокі насып уздоўж знадворных сцен хаты.

|| прым. прызбенны, .