Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыдыханне, , н.

Гук, які суправаджае маўленне пры выдыху, а таксама (спец.) гук мовы, які ўтвараецца трэннем паветра аб ненапружаныя галасавыя звязкі.

|| прым. прыдыхальны, .

прыезджы, .

Які прыехаў адкуль-н., не тутэйшы.

  • Пакой для прыезджых (наз.).

прыемны, .

  1. Які прыносіць задавальненне, радасць.

    • П. пах.
    • Прыемная навіна.
    • П. ўспамін.
    • Прыемна (прысл.) слухаць.
  2. Які выклікае сімпатыю, прывабны.

    • П. чалавек.
    • Прыемная ўсмешка.

|| наз. прыемнасць, .

прыесціся, ; зак.

  1. Надакучыць ад частага ўжывання, аднастайнасці (пра ежу).

    • Штодзённы кісель ужо прыеўся.
  2. перан. Страціць цікавасць для каго-н.

    • Яго анекдоты ўжо ўсім прыеліся.

|| незак. прыядацца, .

прыехаць, ; зак.

Прыбыць, перамяшчаючыся на чым-н.

  • П. на аўтобусе.
  • П. дамоў.

|| незак. прыязджаць, .

|| наз. прыезд, .

прыём, , м.

  1. гл. прыняць.

  2. Асобнае дзеянне, рух.

    • Напісаць артыкул у два прыёмы.
  3. Спосаб у ажыццяўленні чаго-н.

    • Мастацкі п.
  4. Збор запрошаных асоб (звычайна афіцыйных) у гонар каго-, чаго-н.

    • П. у пасольстве.
    • Наладзіць п. карэспандэнтаў.

прыёмнік, , м.

  1. Апарат для прыёму чаго-н. (сігналаў, мовы, музыкі, адбіткаў і пад.) пры дапамозе гукавых або электрамагнітных хваль.

  2. Тое, што і радыёпрыёмнік.

  3. Прыстасаванне ў выглядзе ёмішча для чаго-н. (спец.).

    • Рыбны п.
  4. Установа, якая часова прымае каго-н. (напр., дзяцей, што страцілі бацькоў) для далейшага размеркавання.

    • П.-размеркавальнік.

прыёмны, .

  1. гл. прыняць.

  2. Які ўсынавіў каго-н. або ўсыноўлены кім-н.

    • П. бацька.
    • Прыёмная дачка.
  3. прыёмная, -ай, -ыя, -ых, ж. Пакой для наведвальнікаў.

    • Прыёмная рэктара.

прыёмшчык, , м.

Работнік, які займаецца прыёмкай чаго-н.

|| ж. прыёмшчыца, .

прыёмыш, , м. (разм.).

Прыёмны сын або прыёмная дачка.

  • Узяць прыёмыша.