Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзяга, , ж.

Рэмень, папруга паясная.

  • Цэны прымусілі падцягнуць дзягі.

|| памянш. дзяжка, .

|| прым. дзяжачны, і дзяжкавы, .

|| прым. дзяжны, і дзягавы, .

дзягіль, , м.

Высокая травяністая меданосная расліна сямейства парасонавых з зеленавата-белымі кветкамі; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. дзягільны, .

дзягцяр, , м.

Той, хто гоніць або прадае дзёгаць.

  • Д. заўсёды пракураны дымам і дзёгцем.

|| ж. дзягцярка, .

|| прым. дзягцярскі, .

дзягцярка, , ж.

  1. гл. дзягцяр.

  2. Пасудзіна для дзёгцю; мазніца.

дзягцярня, , ж.

Прадпрыемства, якое вырабляе дзёгаць.

  • Пабудавалі новую дзягцярню.

дзягцярства, , н.

Выганка дзёгцю.

  • Займацца дзягцярствам.

дзядзіна, , ж.

Дзядзькава жонка; цётка.

  • У хаце ўсе паважалі працавітую дзядзіну.

дзядзінец, , м. (гіст.).

  1. Цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная валамі, а пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі.

  2. Прасторны двор, агароджаны пляц (звычайна перад маёнткам, царквой; разм.).

дзядзька, , м.

  1. Бацькаў або матчын брат.

    • У госці прыехаў д. Лявон.
  2. Дарослы мужчына наогул, да якога звяртаюцца дзеці.

    • Скажыце, д., як прайсці ў Бадзінава?

  • І квіта, дзядзька Мікіта (разм.) — і ўсё тут.

|| ласк. дзядзечка, .

дзядзькаванне, , н. (гіст.).

Звычай у беларускіх землях канца 16 — пач. 18 ст. — аддаваць дзяцей шляхты ў сялянскую сям’ю, каб выхаваць у іх станоўчыя фізічныя і духоўныя якасці простага народа: працавітасць, сілу, непатрабавальнасць да яды і адзення, любоў да зямлі і вернасць ёй.