Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыхлусіць, ✂; зак. (разм.).

Крыху схлусіць, расказваючы пра што-н., прылгаць.

|| незак. прыхлушваць, ✂.

прыхлынуць, ✂; зак.

Хлынуць, прыблізіцца куды-н.

  • Хвалі прыхлынулі.
  • Натоўп прыхлынуў.
  • Прыхлынулі думкі пра мінулае (перан.).

прыход​1, ✂, м.

  1. гл. прыйсці.

  2. Прыбыццё (поезда, парахода).

    • П. поезда.
  3. Паступленне сум, тавараў, а таксама графа ў бухгалтарскіх кнігах для запісу паступленняў; процілегласць расход.

    • П. перавышае расход.

|| прым. прыходны, ✂.

  • Прыходная квітанцыя.
  • Прыходная каса.

прыход​2, ✂, м.

Абшчына веруючых, якая належыць да адной царквы (у 2 знач.).

  • Ён не тутэйшага прыхода.

|| прым. прыходскі, ✂.

  • Прыходская школа.

прыходаваць, ✂; незак.

Запісваць у прыход​1 (у 3 знач.).

|| зак. запрыходаваць, ✂ і апрыходаваць, ✂.

прыходзіцца, ✂; незак.

  1. гл. прыйсціся.

  2. Быць з кім-н. у якой-н. роднасці.

    • Ён мне прыходзіцца дзядзькам.

прыхожая, ✂, ж.

Тое, што і пярэдняя.

  • Распрануцца ў прыхожай.

прыцаніцца, ✂; зак. (разм.).

Збіраючыся купіць, спытаць пра цану.

|| незак. прыцэньвацца, ✂.

прыцемак, ✂, м.

Паўзмрок, паўцемра пасля заходу сонца ці перад яго ўсходам або ў дрэнна асветленым памяшканні, месцы.

  • Набліжаўся п.
  • У гэтым пакоі заўсёды п.

прыцемкам, прысл.

У час прыцемку, на змярканні або на світанні.

  • Выехаць у дарогу яшчэ п.