Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыфастрыгаваць, ; зак.

Прышыць буйнымі шыўкамі.

  • П. каўнер.

|| незак. прыфастрыгоўваць, .

|| наз. прыфастрыгоўка, і прыфастрыгоўванне, .

прыфрантавы, .

Які знаходзіцца паблізу фронту, каля фронту.

  • Прыфрантавая зона.

прыфранціцца, ; зак. (разм.).

Франтавата апрануцца, прыбрацца.

прыхаваць, ; зак. (разм.).

Схаваць на які-н. выпадак.

  • П. капейку на чорны дзень.

|| незак. прыхоўваць, .

прыхаджанін, , м.

Веруючы, які належыць да якога-н. прыхода.

|| ж. прыхаджанка, .

прыхадны, .

Які з’яўляецца куды-н. на час для выканання абавязкаў, для лячэння, але не жыве, не знаходзіцца там пастаянна.

  • Прыхадная нянька.
  • Прыхадныя хворыя.

прыхапіць, ; зак. (разм.).

  1. Узяць з сабою.

    • П. памочніка.
  2. што і чаго. Дастаць, пазычыць.

    • П. грошай у каго-н.
  3. Застаць, заспець.

    • Нас у дарозе прыхапіла мяцеліца.
  4. Прымацаваць, замацаваць чым-н.

    • П. валасы грэбенем.
  5. Пашкодзіць (марозам).

    • Мароз прыхапіў кветкі або марозам прыхапіла кветкі.

|| незак. прыхопліваць, .

прыхарашыцца, ; зак. (разм.).

Апрануцца прыгожа, надаць сабе прыгажэйшы выгляд.

|| незак. прыхарошвацца, .

|| наз. прыхарошванне, .

прыхарашыць, ; зак. (разм.).

  1. Зрабіць больш прыгожым, надаць прыгажэйшы выгляд.

    • П. горад к святу.
  2. перан. Падаць у больш прыгожым выглядзе, чым у сапраўднасці.

    • П. героя.
    • П. праўду.

|| незак. прыхарошваць, .

|| наз. прыхарошванне, .

прыхварнуць, і прыхварэць, ; зак.

Захварэць няцяжка, ненадоўга.