Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мірапамазанне, ✂, н.

Хрысціянскі царкоўны абрад, які заключаецца ў крыжападобным памазанні мірам (пасля хрышчэння дзіцяці, пры каранацыі цароў і г.д.).

міратворац, ✂, м. (уст.).

Той, хто садзейнічае ўстанаўленню міру, спыненню войн, ліквідацыі варожасці.

|| прым. міратворчы, ✂.

мірра, ✂, ж.

Духмяная смала, якая знаходзіцца ў кары некаторых трапічных дрэў, выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

|| прым. мірравы, ✂.

мірт, ✂, м.

Паўднёвая вечназялёная куставая або дрэвавая расліна з пахучымі белымі кветкамі.

|| прым. міртавы, ✂.

  • М. вянок.
  • Сямейства міртавых (наз.).

мірыцца, ✂; незак.

  1. Спыняць сварку, варожыя адносіны, пачынаць жыць у згодзе.

  2. Цярпіма адносіцца да чаго-н.

    • М. са сваім становішчам.

|| зак. памірыцца, ✂ і прымірыцца, ✂.

|| наз. прымірэнне, ✂.

мірыць, ✂; незак.

Наладжваць мірныя адносіны паміж кім-, чым-н.

  • М. суседзяў.
  • М. варожыя бакі.

|| зак. памірыць, ✂ і прымірыць, ✂.

|| наз. прымірэнне, ✂.

мірыяды, ✂ (кніжн.).

Незлічона вялікая колькасць.

  • М. зорак.

міс, нескл., ж.

Ветлівы зварот да незамужняй жанчыны ў Англіі, Амерыцы (ставіцца звычайна перад прозвішчам або імем).

міса, ✂, ж.

Пасудзіна для ежы, вялікая міска.

  • На абед паставілі місу клёцак.

місіс, нескл., ж.

Ветлівы зварот да замужняй жанчыны ў Англіі, Амерыцы (ставіцца звычайна перад прозвішчам, імем).