Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прытварыцца, ✂; зак.

Прыняць на сябе які-н. выгляд з мэтай увесці ў зман.

  • П. глухім.

|| незак. прытварацца, ✂.

прытвор, ✂, м.

Уваходнае памяшканне з заходняга боку царквы.

  • У прытворы храма.

прытворны, ✂.

Які падманна выдаецца за сапраўднае, шчырае.

  • П. смех.
  • Прытворная сур’ёзнасць.
  • Прытворна (прысл.) згадзіцца.

|| наз. прытворнасць, ✂.

прытворства, ✂, н.

Паводзіны таго, хто прытвараецца.

прытворшчык, ✂, м.

Чалавек, які прытвараецца.

|| ж. прытворшчыца, ✂.

|| прым. прытворшчыцкі, ✂.

прыткнуцца, ✂; зак.

  1. да каго-чаго. Злёгку дакрануцца да каго-, чаго-н.

    • П. да пляча.
  2. Прымасціцца, прысесці дзе-н. (разм.).

    • П. на краі лавы.
  3. перан. Уладкавацца, трапіць на службу, на працу і рад. (разм.).

    • П. ў канцылярыю.

|| незак. прытыкацца, ✂.

прыткнуць, ✂; зак.

  1. Злёгку дакрануцца чым-н. да каго-, чаго-н., прыкласці на момант.

  2. Змясціць, пакласці.

    • П. яшчэ адзін ложак у пакоі.
  3. перан. Прыладзіць на якую-н. пасаду, месца, працу (разм.).

    • П. у горад.

|| незак. прытыкаць, ✂.

прыток, ✂, м.

  1. Прыліў, паступленне чаго-н. куды-н. у вялікай колькасці.

    • П. свежага паветра.
    • П. крыві.
    • П. сродкаў.
  2. Рака, якая ўпадае ў другую раку.

    • Прытокі Дняпра.

|| прым. прыточны, ✂ і прытокавы, ✂.

прытомнасць, ✂, ж.

Стан, у якім чалавек здольны ўсведамляць, успрымаць навакольны свет.

  • Страціць п.
  • Прыйсці да прытомнасці.

прытомнець, ✂; незак.

Прыходзіць да прытомнасці.

  • Чалавек то прытомнеў, то зноў губляў прытомнасць.