Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыстрэліць, ; зак.

Забіць або дабіць выстралам.

  • П. ваўка.
  • П. хворага сабаку.

|| незак. прыстрэльваць, .

прыстукнуць, ; зак.

  1. чым. Стукнуць злёгку, у такт чаму-н.

    • П. абцасам.
  2. Забіць моцным ударам, выстралам (разм.).

    • П. здрадніка.

|| незак. прыстукваць, .

прыступ, , м.

  1. гл. прыступіць.

  2. Атака, штурм.

    • Ісці на п.
    • Прыступам захапіць горад.
  3. Вострае праяўленне адзнак хваробы, страху і пад.

    • П. кашлю.
    • П. рэўнасці.
    • Сардэчны п.

  • Ані прыступу да каго (разм.) — не магчы падысці, звярнуцца да каго-н.

  • Цяпер да яго прыступу няма (разм.) — тое, што і ані прыступу.

прыступіцца, ; зак.

  1. да каго-чаго. Наблізіцца, падысці блізка; звярнуцца да каго-н.

    • Па балоцістым беразе не п. да ракі.
    • Сёння да яго не п., такі злы.
  2. да чаго. Тое, што і прыступіць (у 3 знач.).

|| незак. прыступацца, .

прыступіць, ; зак.

  1. Прыціснуць, прытрымаць, наступіўшы на што-н.

    • П. ботам акурак.
  2. да каго-чаго. Падысці, падступіць.

    • Праціўнік прыступіў да крэпасці.
  3. да чаго. Пачаць, узяцца за што-н.

    • П. да будаўніцтва.
    • П. да сваіх абавязкаў.

|| незак. прыступаць, .

|| наз. прыступ, .

прыступка, , ж.

  1. Падножка, па якой падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз.

    • П. трамвая.
  2. перан. Асобны этап у развіцці чаго-н. (разм.).

    • Прайсці ўсе прыступкі навучання.

прысуд, , м.

  1. Рашэнне суда, прыгавор.

    • Вынесці п.
  2. перан. Асуджальная ацэнка чаго-н.

    • Суровы п. гісторыі.

прысудзіць, ; зак.

  1. каго (што) да чаго або што каму. Пра суд: прыгаварыць да чаго-н.

    • П. штраф каму-н. або л. каго-н. да штрафу.
  2. каго-што каму. Пра суд: вынесці рашэнне аб перадачы каго-, чаго-н. каму-н. (разм.).

    • П. хату бацьку.
  3. Пастанавіць аб выдачы, прысваенні каму-н. чаго-н.

    • П. прэмію.
    • П. вучоную ступень.

|| незак. прысуджваць, .

|| наз. прысуджэнне, .

прысунуцца, ; зак.

  1. Сунучыся, наблізіцца.

    • П. да акна.
  2. Прыйсці павольна, з цяжкасцю (разм. неадабр.).

    • А гэты чаго прысунуўся сюды?

|| незак. прысоўвацца, .

|| наз. прысоўванне, .

прысунуць, ; зак.

Сунучы, наблізіць.

  • П. куфар да сцяны.

|| незак. прысоўваць, .

|| наз. прысоўванне, .