прыступ, , м.

  1. гл. прыступіць.

  2. Атака, штурм.

    • Ісці на п.
    • Прыступам захапіць горад.
  3. Вострае праяўленне адзнак хваробы, страху і пад.

    • П. кашлю.
    • П. рэўнасці.
    • Сардэчны п.

  • Ані прыступу да каго (разм.) — не магчы падысці, звярнуцца да каго-н.

  • Цяпер да яго прыступу няма (разм.) — тое, што і ані прыступу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)