Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыстойнасць, ✂, ж.

  1. гл. прыстойны.

  2. Ветлівасць, далікатнасць.

    • Прытрымлівацца правіл прыстойнасці.

прыстойны, ✂.

  1. Які адпавядае правілам прыстойнасці (у 2 знач.); добра выхаваны, сумленны.

    • П. малады чалавек.
  2. Дастаткова добры; адпаведны па велічыні.

    • П. касцюм.
    • Прыстойная адлегласць.

|| наз. прыстойнасць, ✂.

прыстраляцца, ✂; зак.

Пробнай стральбой устанавіць правільны прыцэл.

  • Артылерысты прыстраляліся.

|| незак. прыстрэльвацца, ✂.

|| наз. прыстрэлка, ✂.

прыстраляць, ✂; зак.

Пробнымі стрэламі вызначыць правільны прыцэл чаго-н.

  • П. гармату.

|| незак. прыстрэльваць, ✂.

|| наз. прыстрэлка, ✂.

|| прым. прыстрэлачны, ✂ і прыстрэльны, ✂.

  • Прыстрэлачная шрапнель.
  • Прыстрэльны агонь.

прыстрачыць, ✂; зак.

Прышыць (строчкай).

  • П. каўнер.

|| незак. прыстрочваць, ✂.

прыстроіцца​1, ✂; зак.

Далучыцца да строю (у 1 знач.).

  • П. ў хвост калоны.

|| незак. прыстройвацца, ✂.

прыстроіцца​2, ✂; зак. (разм.).

Апрануцца па-святочнаму, прыбрацца.

|| незак. прыстройвацца, ✂.

прыстроіць​1, ✂; зак.

Паставіць у строй (у 1 знач.), у дадатак да ўжо пастроеных.

  • П. другую роту да першай.

|| незак. прыстройваць, ✂.

прыстроіць​2, ✂; зак. (разм.).

Апрануць па-святочнаму, прыбраць.

|| незак. прыстройваць, ✂.

прыструніць, ✂; зак. (разм.).

Уздзейнічаць на каго-н. строгімі мерамі, зрабіць каму-н. вымову.

  • П. распусніка.

|| незак. прыструньваць, ✂.