Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прысесці, ✂; зак.

  1. Сагнуўшы калені, апусціцца.

    • П. на кукішкі.
    • Аж прысеў ад нечаканасці.
  2. Сесці (на нядоўгі час).

    • П. адпачыць.

|| незак. прысаджвацца, ✂ і прысядаць, ✂.

|| наз. прысяданне, ✂.

прыскакаць, ✂; зак.

Наблізіцца скачкамі або прыехаць наўскач.

  • Да шышак прыскакала вавёрка.
  • П. вярхом.

прыскрынак, ✂, м.

Скрыначка ў куфры на бакавой сценцы для захоўвання дробных рэчаў.

  • Палажыць брошку ў п.

|| прым. прыскрыначны, ✂.

прыслаць, ✂; зак.

  1. Даставіць праз каго-н. або поштай.

    • П. пасылку.
    • П. падарунак.
  2. Накіраваць куды-н. з якой-н. мэтай.

    • П. пасыльнага.

|| незак. прысылаць, ✂.

|| наз. прысылка, ✂.

прыслоўе​1, ✂, н.

У граматыцы: нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці іншай прыметы, напр. цёпла, гучна, там, заўсёды.

|| прым. прыслоўны, ✂.

прыслоўе​2, ✂, н.

Прыгаворка, выраз і пад., якія ўстаўляюцца ў мову для большай эфектнасці ці па прывычцы або тое, што гаворыцца для суправаджэння якіх-н. дзеянняў.

  • Традыцыйныя прыслоўі заклінання.

прыслуга, ✂, ж.

  1. Служанка, хатняя работніца (уст.).

  2. зб. Слугі.

  3. зб. Разлік гарматы, кулямёта, мінамёта.

    • Кулямётная п.

прыслугоўваць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і прыслужваць.

|| наз. прыслугоўванне, ✂.

прыслужваць, ✂; незак. (уст.).

Выконваць абавязкі прыслугі (у 2 знач.).

  • П. за сталом.

|| наз. прыслужванне, ✂.

прыслужнік, ✂, м.

  1. Слуга (у 1 знач.; уст.).

    • П. пры гасцініцы.
  2. Той, хто імкнецца выслужыцца перад кім-н., памагаты (пагард.).

|| ж. прыслужніца, ✂.