Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

святлацень, ✂, м.

У жывапісу і графіцы: размеркаванне розных па яркасці колераў і адценняў, светлых і ценявых штрыхоў для перадачы аб’ёмнасці малюнка.

|| прым. святлоценявы, ✂.

святлець, ✂; незак.

  1. Станавіцца больш светлым.

    • Валасы пасля мыцця святлеюць.
    • На дварэ святлее (безас.).
  2. перан. Станавіцца радасным, ласкавым.

    • Твар сябра святлее.
  3. перан. Пра думкі, свядомасць: рабіцца больш ясным, нармальным.

    • Думкі сталі с.
  4. Віднецца (пра што-н. светлае).

    • У гушчары ельніку святлела купка бяроз.

|| зак. пасвятлець, ✂ і прасвятлець, ✂.

|| наз. прасвятленне, ✂.

святліца, ✂, ж.

Даўней: светлы, чысты пакой у хаце.

|| прым. святлічны, ✂.

святло, ✂, н.

  1. Прамяністая энергія, якая робіць навакольны свет бачным; электрамагнітныя хвалі ў інтэрвале частот, што ўспрымаюцца зрокам.

    • Сонечнае с.
    • Пры святле месяца.
    • С. свечкі.
    • С. дабра (перан.).
    • На твары відаць было с. пяшчоты (перан.).
  2. Тая або іншая крыніца асвятлення.

    • Запаліць с.
    • Уключыць электрычнае с.
    • Стаць бліжэй да святла.
    • Устаць да святла (да ўсходу сонца, да світання).
  3. Светлае месца на карціне, у адрозненне ад ценю.

    • Кантрасты святла і ценю.
  4. перан., чаго. Тое, што робіць зразумелым навакольны свет, што дае пачатак чаму-н. радаснаму, робіць шчаслівым жыццё.

    • С. яго ідэй відаць ва ўсіх кутках зямлі.

◊

  • Праліць святло на што (кніжн.) — растлумачыць што-н.

  • У святле чаго — зыходзячы з пэўнага пункту гледжання на каго-, што-н.

  • У святле якім (выстаўляць, падаваць і пад.) — у якім-н. выглядзе.

    • Падзеі цяпер выглядалі ў другім святле.

◊

  • У чорным святле (бачыць, падаваць што-н.) — змрочным, непрыглядным.

|| прым. светлавы, ✂.

  • С. сігнал.

святлоадчувальны, ✂.

У фотатэхніцы: які мае ўласцівасць адчуваць святло, рэагаваць на святло.

  • Святлоадчувальная плёнка.

|| наз. святлоадчувальнасць, ✂.

святлокапіравальны, ✂, (спец.).

Які служыць для атрымання святлакопій.

  • С. апарат.

святлолюбівы, ✂.

Які добра расце і развіваецца толькі пры нармальным сонечным святле.

  • Сасна — дрэва святлолюбівае.

|| наз. святлолюбівасць, ✂.

святлолячэнне, ✂, н.

Лячэнне штучна атрыманымі інфрачырвонымі, бачнымі і ультрафіялетавымі прамянямі.

|| наз. святлолячэбны, ✂.

святломаскіроўка, ✂, ж.

Маскіроўка асветленых аб’ектаў.

|| прым. святломаскіровачны, ✂.

святляк, ✂, м.

Невялікае насякомае, жучок (а таксама яго лічынкі і яйкі), які свеціцца ў цемры.

|| памянш. светлячок, ✂.