святло,
-
Прамяністая энергія, якая робіць навакольны свет бачным; электрамагнітныя хвалі ў інтэрвале частот, што ўспрымаюцца зрокам.
- Сонечнае с.
- Пры святле месяца.
- С. свечкі.
- С. дабра (
перан. ). - На твары відаць было с. пяшчоты (
перан. ).
-
Тая або іншая крыніца асвятлення.
- Запаліць с.
- Уключыць электрычнае с.
- Стаць бліжэй да святла.
- Устаць да святла (да ўсходу сонца, да світання).
-
Светлае месца на карціне, у адрозненне ад ценю.
- Кантрасты святла і ценю.
-
перан. , чаго. Тое, што робіць зразумелым навакольны свет, што дае пачатак чаму-н. радаснаму, робіць шчаслівым жыццё.- С. яго ідэй відаць ва ўсіх кутках зямлі.
Праліць святло на што (
кніжн. ) — растлумачыць што-н. У святле чаго — зыходзячы з пэўнага пункту гледжання на каго-, што
-н. У святле якім (выстаўляць, падаваць
і пад. ) — у якім-н. выглядзе.- Падзеі цяпер выглядалі ў другім святле.
У чорным святле (бачыць, падаваць што
-н. ) — змрочным, непрыглядным.
||
- С. сігнал.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)