прынюхацца, ✂; зак.
-
Прывыкнуць да якога-н. паху.
-
Унюхваючыся, пастарацца вызначыць што-н. па паху, распазнаць якія-н. пахі.
- Прынюхаўся — пахла смажанай рыбай.
|| незак. прынюхвацца, ✂.
прыняць, ✂; зак.
-
Прыбраць, занесці, пераставіць у іншае месца.
-
Узяць, атрымаць тое, што хто-н. дае, перадае, здае; узяць у сваё распараджэнне.
- П. тэлеграму.
- П. тавар.
- Камісія прыняла новы дом.
-
Узяць пад сваё кіраўніцтва, заняць (якую-н. пасаду).
- П. брыгаду.
- П. пост дырэктара.
-
Уключыць у склад чаго-н., дапусціць да ўдзелу ў чым-н.
- П. на працу.
- П. у інстытут.
-
Дапусціць, пусціць да сябе з якой-н. мэтай (для размовы, для агляду, у якасці госця, жыльца і пад.).
- П. пасла.
- П. наведвальніка.
- П. гасцей.
- Урач прыняў хворую.
- Добра п. каго-н. (добра аднесціся, добра сустрэць).
-
Успрыняць.
- П. вестку без энтузіязму.
- П. да ведама што-н.
- П. на свой рахунак што-н. (як што-н., што адносіцца да сябе).
- П. да сэрца што-н.
-
Згадзіцца з чым-н., аднесціся да чаго-н. станоўча.
- П. параду.
- П. чыё-н. запрашэнне.
-
Зацвердзіць, галасаваннем выразіць згоду з чым-н.
- П. закон.
- П. пастанову.
- Праект прыняты.
-
Выканаць, ажыццявіць (тое, што выражана наступным назоўнікам).
- П. рашэнне (рашыць).
- П. смерць (памерці).
- П. прысягу.
- П. меры.
- П. на сябе абавязак што-н. зрабіць.
-
Стаць уладальнікам якога-н. звання, сану, падданым (якой-н. дзяржавы).
- П. беларускае грамадзянства.
-
Набыць які-н. выгляд, асаблівасці.
- П. позу.
- Столік прыняў выгляд чарцёжнага стала.
-
Падвергнуць сябе якой-н. гігіенічнай, лячэбнай працэдуры.
-
што і чаго. Выпіць, праглынуць (лякарства).
-
каго-што за каго-што. Прызнаць, палічыць.
-
Прасунуцца трохі ў якім-н. напрамку (разм.).
-
Зразумеўшы, паўтарыць (спец.).
-
Аказаць дапамогу пры родах.
◊
Прыняць бой — не ўхіліцца ад бою, што ўзнік па ініцыятыве праціўніка.
Прыняць ласку — аказаць гонар, уважыць (зайшоўшы, завітаўшы і пад.).
Прыняць экзамен (залік і пад.) у каго — правесці вучэбную праверку.
|| незак. прымаць, ✂.
|| наз. прыманне, ✂, прыём, ✂, прыёмка, ✂ і прыняцце, ✂.
- Гасцінны прыём.
- Тэлеграфістка перайшла на прыём.
- Прыёмка тавараў.
- Прыняцце рэзалюцыі.
|| прым. прыёмачны, ✂ і прыёмны, ✂.
- Прыёмачная камісія (якая прымае гатовы аб’ект).
- Прыёмны пункт.
- Прыёмная радыёстанцыя.
- Прыёмныя экзамены.
- Прыёмная камісія (якая прымае абітурыентаў у 2 знач.).
- Прыёмны дзень.
прыпадак, ✂, м.
Раптоўнае і моцнае праяўленне якой-н. хваробы або якога-н. пачуцця.
|| прым. прыпадачны, ✂.
прыпадняць, ✂; зак.
Злёгку падняць.
|| незак. прыпаднімаць, ✂ і прыпадымаць, ✂.
|| звар. прыпадняцца, ✂.
|| незак. прыпаднімацца, ✂ і прыпадымацца, ✂.
прыпадобніцца, ✂; зак.
Стаць падобным на каго-, што-н.
|| незак. прыпадабняцца, ✂.
|| наз. прыпадабненне, ✂.
прыпадобніць, ✂; зак.
Параўноўваючы, зрабіць, уявіць падобным на каго-, што-н.
|| незак. прыпадабняць, ✂.
|| наз. прыпадабненне, ✂.
прыпазніцца, ✂; зак.
Трохі спазніцца.
- Сёлета вясна прыпазнілася.
|| незак. прыпазняцца, ✂.