прыняць,
-
Прыбраць, занесці, пераставіць у іншае месца.
- П. пасуду ў шафу.
-
Узяць, атрымаць тое, што хто
-н. дае, перадае, здае; узяць у сваё распараджэнне.- П. тэлеграму.
- П. тавар.
- Камісія прыняла новы дом.
-
Узяць пад сваё кіраўніцтва, заняць (якую
-н. пасаду).- П. брыгаду.
- П. пост дырэктара.
-
Уключыць у склад чаго
-н. , дапусціць да ўдзелу ў чым-н. - П. на працу.
- П. у інстытут.
-
Дапусціць, пусціць да сябе з якой
-н. мэтай (для размовы, для агляду, у якасці госця, жыльцаі пад. ).- П. пасла.
- П. наведвальніка.
- П. гасцей.
- Урач прыняў хворую.
- Добра п. каго
-н. (добра аднесціся, добра сустрэць).
-
Успрыняць.
- П. вестку без энтузіязму.
- П. да ведама што
-н. - П. на свой рахунак што
-н. (як што-н. , што адносіцца да сябе). - П. да сэрца што
-н.
-
Згадзіцца з чым
-н. , аднесціся да чаго-н. станоўча.- П. параду.
- П. чыё
-н. запрашэнне.
-
Зацвердзіць, галасаваннем выразіць згоду з чым
-н. - П. закон.
- П. пастанову.
- Праект прыняты.
-
Выканаць, ажыццявіць (тое, што выражана наступным назоўнікам).
- П. рашэнне (рашыць).
- П. смерць (памерці).
- П. прысягу.
- П. меры.
- П. на сябе абавязак што
-н. зрабіць.
-
Стаць уладальнікам якога
-н. звання, сану, падданым (якой-н. дзяржавы).- П. беларускае грамадзянства.
-
Набыць які
-н. выгляд, асаблівасці.- П. позу.
- Столік прыняў выгляд чарцёжнага стала.
-
Падвергнуць сябе якой
-н. гігіенічнай, лячэбнай працэдуры.- П. душ.
- П. курс лячэння.
-
што і чаго. Выпіць, праглынуць (лякарства).
- П. мікстуру.
-
каго-што за каго-што. Прызнаць, палічыць.
- П. каго
-н. за іншага.
- П. каго
-
Прасунуцца трохі ў якім
-н. напрамку (разм. ).- Калона прыняла ўправа.
-
Зразумеўшы, паўтарыць (
спец. ).- П. сігнал.
-
Аказаць дапамогу пры родах.
- П. дзіця.
Прыняць бой — не ўхіліцца ад бою, што ўзнік па ініцыятыве праціўніка.
Прыняць ласку — аказаць гонар, уважыць (зайшоўшы, завітаўшы
і пад. ).Прыняць экзамен (залік
і пад. ) у каго — правесці вучэбную праверку.
||
||
- Гасцінны прыём.
- Тэлеграфістка перайшла на прыём.
- Прыёмка тавараў.
- Прыняцце рэзалюцыі.
||
- Прыёмачная камісія (якая прымае гатовы аб’ект).
- Прыёмны пункт.
- Прыёмная радыёстанцыя.
- Прыёмныя экзамены.
- Прыёмная камісія (якая прымае абітурыентаў у 2
знач. ). - Прыёмны дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)