Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыметны, ✂ і прыкметны, ✂.

  1. Такі, што лёгка прымеціць.

    • П. шрам над брывом.
    • Ён прыметна (прыкметна) (прысл.) пахудзеў.
  2. Які выдзяляецца сярод іншых.

    • Ён чалавек п.
  3. Які з’яўляецца прыметай, адзнакай.

    • П. знак.

|| наз. прыметнасць, ✂ і прыкметнасць, ✂.

прымёрзлы, ✂.

  1. Які прыстаў да чаго-н. пад уздзеяннем марозу.

    • Прымёрзлая да зямлі плашка.
  2. Трохі замёрзлы, падмёрзлы.

    • Прымёрзлая бульба.

прымільгацца, ✂; зак. (разм.).

Стаць знаёмым, прывычным [пра каго-, што-н., хто (што) часта сустракаўся (-калася), трапляўся (-лялася) на вочы].

  • Звароты, якія прымільгаліся на старонках прэсы.

прымірыцельны, ✂.

Які садзейнічае прымірэнню.

  • П. тон.

прымірэнства, ✂, н.

Паводзіны таго, хто імкнецца любой цаной згладзіць супярэчнасці, пазбегнуць канфліктаў.

|| прым. прымірэнчы, ✂.

прымітывізм, ✂, м.

  1. Спрошчаны падыход да складаных пытанняў (кніжн.).

  2. Напрамак у мастацтве, які выкарыстоўвае формы першабытных, ранніх або прымітыўных стыляў.

прымітыў, ✂, м. (кніжн.).

Што-н. простае, неразвітае (у параўнанні з пазнейшым, больш дасканалым).

прымітыўны, ✂.

  1. Просты, не складаны па будове, выкананню.

    • Прымітыўная тэхніка.
  2. Недастаткова глыбокі, надта спрошчаны.

    • П. падыход да з’явы.
  3. Неразвіты.

    • Прымітыўная асоба.

|| наз. прымітыўнасць, ✂.

прымкнуць, ✂; зак.

  1. Зачыніць, замкнуць на некаторы час.

    • П. дзверы.
  2. Прысунуцца шчыльна да чаго-н.

    • П. вухам да тэлефоннай трубкі.
  3. да каго-чаго. Тое, што і далучыцца.

    • П. да большасці.

◊

  • Прымкнуць штык (спец.) — надзеўшы, прымацаваць да вінтоўкі.

|| незак. прымыкаць, ✂.

|| наз. прымыканне, ✂.

прымножыцца, ✂; зак.

Яшчэ больш павялічыцца, памножыцца.

  • Веды прымножыліся.

|| незак. прымнажацца, ✂.

|| наз. прымнажэнне, ✂.