Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прымак, ✂, м.

Зяць, прыняты ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме жонкі.

|| прым. прымачы, ✂ і прымацкі, ✂.

  • Прымачы хлеб — сабачы (прымаўка).

прымальны, ✂ (кніжн.).

Такі, які можна прыняць, які не выклікае пярэчанняў.

  • Прымальная прапанова.

|| наз. прымальнасць, ✂.

прыманіць, ✂; зак.

  1. Апавядаючы, дадаць ад сябе выдумак, маны.

  2. Прывабіць да сябе.

    • П. голуба.

|| незак. прыманьваць, ✂.

|| наз. прыманьванне, ✂.

прымаразак, ✂, м.

Ранішні або начны лёгкі мароз вясной ці восенню.

  • Начныя прымаразкі.

прымасціцца, ✂; зак. (разм.).

Размясціцца, уладкавацца (у нязручным месцы).

  • П. на краі лавы.

|| незак. прымошчвацца, ✂.

прымасціць, ✂; зак. (разм.).

Паставіць, пакласці (у нязручным месцы).

  • П. рэчы на лаўцы.

|| незак. прымошчваць, ✂.

прымат, ✂, м. (кніжн.).

Перавага, першаснасць, найважнейшае значэнне.

  • П. розуму над пачуццем.

прыматы, ✂, м. (спец.).

Атрад найбольш высокаарганізаваных млекакормячых (людзі, малпы і паўмалпы).

прымаўка, ✂, ж.

  1. Выраз, пераважна вобразны, які не складае, у адрозненне ад прыказкі, закончанага суджэння і не з’яўляецца афарызмам.

  2. Словы, якія часта кім-н. паўтараюцца, прыгаворка.

прымацаваць, ✂; зак.

  1. Трывала прырабіць.

    • П. канькі да чаравікаў.
  2. Аддаць, перадаць у чыё-н. распараджэнне (для абслугоўвання і пад.).

    • П. правадніка да турыстаў.
    • П. да паліклінікі.

|| незак. прымацоўваць, ✂.

|| звар. прымацавацца, ✂.

|| незак. прымацоўвацца, ✂.

|| наз. прымацоўванне, ✂.

|| наз. прымацаванне, ✂.