Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прылучыць, ✂; зак.

  1. Злучыць з чым-н.; уключыць у склад чаго-н. іншага, асноўнага.

    • П. да кампаніі.
    • П. раён да другой вобласці.
  2. Даць магчымасць уключыцца ў якую-н. дзейнасць, зрабіць удзельнікам чаго-н.

    • П. падлеткаў да грамадска-карыснай працы.

|| незак. прылучаць, ✂.

|| наз. прылучэнне, ✂.

прылягаць, ✂; незак.

  1. Шчыльна ахопліваць, аблягаць.

    • Сукенка добра прылягае да таліі.
  2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да чаго-н.

    • Поле прылягае да лесу.

|| зак. прылегчы, ✂.

прыляпіцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і прыліпнуць.

  • Пластыр моцна прыляпіўся.
  • Хлопчык прыляпіўся на багажніку веласіпеда (перан.).

|| незак. прылеплівацца, ✂ і прыляпляцца, ✂.

прыляпіць, ✂; зак.

Прымацаваць ліпкае або ліпкім.

  • П. аб’яву да сцяны.
  • П. пластыр.

|| незак. прылепліваць, ✂ і прыляпляць, ✂.

прыляцець, ✂; зак.

Лецячы (у 1 і 2 знач.), прыбыць, дасягнуць чаго-н.

  • Шпакі прыляцелі.
  • Хлопчык прыляцеў з трывожнай весткай.

|| незак. прылятаць, ✂.

|| наз. прылёт, ✂.

прыма, ✂, ж. (спец.).

  1. Першы, асноўны гук гамы.

  2. Першая струна смычковага музычнага інструмента.

  3. Інструмент, голас, які выконвае вядучую партыю ў аркестры, хоры.

прымадонна, ✂, ж.

Спявачка, якая выконвае першыя ролі ў оперы, аперэце.

прымазацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Бесцырымонна або з карыслівымі мэтамі прымкнуць да чаго-н., пранікнуць у якую-н. кампанію, асяроддзе, грамаду.

  2. У азартных гульнях: прыняць удзел у гульні, дадаўшы якую-н. суму да стаўкі іграка.

|| незак. прымазвацца, ✂.

прымайстравацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Прыладзіцца, размясціцца дзе-н.

    • П. на падаконніку.
  2. Уладкавацца, атрымаць якую-н. работу, пасаду.

    • П. на працу ў горад.

|| незак. прымайстроўвацца, ✂.

прымайстраваць, ✂; зак. (разм.).

Прыладзіць, прыстасаваць.

  • П. вешалку да сцяны.

|| незак. прымайстроўваць, ✂.