Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тухліна, ✂, ж. (разм.).

Пратухлыя, сапсаваныя прадукты, а таксама непрыемны пах ад іх.

тухлы, ✂.

Пратухлы, з непрыемным пахам.

  • Тухлая рыба.

|| наз. тухласць, ✂.

тухляціна, ✂, ж. (разм.).

Пратухлыя прадукты, а таксама пах ад такіх прадуктаў.

тухнуць​1, ✂; незак.

  1. Пераставаць гарэць, свяціць; гаснуць.

    • Агонь тухне.
    • Свечка тухне.
  2. перан. Слабець, памяншацца.

    • Надзея тухне.

|| зак. патухнуць, ✂, атухнуць, ✂ і стухнуць, ✂.

тухнуць​2, ✂; незак.

Загніваць і непрыемна пахнуць; пратухаць.

|| зак. стухнуць, ✂.

туці, нескл., н. (спец.).

Выкананне музычнага твора ўсім саставам аркестра, хору.

туш​1, ✂, м.

Кароткае музычнае прывітанне ў гонар каго-н.

  • Сыграць т.

туш​2, ✂, ж.

Чорная ці каляровая фарба для чарчэння, малявання або пісьма.

  • Пісаць тушшу.

|| прым. тушавы, ✂.

туш​3, ✂, м.

Выпадковы дотык да шара пры гульні на більярдзе, што лічыцца за ўдар.

туша, ✂, ж.

  1. Асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёліны.

    • Т. авечкі.
  2. Пра вялікага, поўнага чалавека (разм. неадабр.).

|| памянш. тушка, ✂.

  • Т. труса.