Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыгнуць, ✂; зак.

Нагнуць, нахіліць, трохі сагнуць.

  • П. галаву ў дзвярах.

|| незак. прыгінаць, ✂.

|| наз. прыгінанне, ✂.

прыгнятальнік, ✂, м.

Той, хто прыгнятае, эксплуататар.

|| ж. прыгнятальніца, ✂.

прыгнятальніцы, ✂.

Заснаваны на прыгнёце, прыгнечанні, эксплуататарскі.

  • П. лад.

прыгнятаць, ✂; незак.

  1. Прыціскаць чым-н. цяжкім зверху.

    • П. сыр каменем.
  2. Эксплуатаваць, не даваць свабодна жыць.

    • П. слабых.
  3. Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой.

    • Прыгнятаюць змрочныя думкі.

|| зак. прыгнесці, ✂.

|| наз. прыгнёт, ✂ і прыгнечанне, ✂.

прыгода, ✂, ж.

Здарэнне, нечаканы выпадак у жыцці.

  • Падарожныя прыгоды.

прыгодніцкі, ✂.

Заснаваны на прыгодах, звязаны з прыгодамі.

  • П. твор.
  • П. жанр.

прыгодны, ✂.

Які можа спатрэбіцца для чаго-н.; здатны да чаго-н.; прыдатны для выкарыстання.

  • П. для вайсковай службы.
  • Прыгодная для апрацоўкі зямля.

|| наз. прыгоднасць, ✂.

прыгожы, ✂.

  1. Які прыносіць асалоду позірку, прыемны знешнім выглядам, гарманічнасцю, стройнасцю.

    • Прыгожая жанчына.
    • П. від.
    • Прыгожая музыка.
    • Прыгожа (прысл.) пісаць.
    • Прыгожыя рухі.
  2. Поўны ўнутранага зместу, высокамаральны.

    • П. ўчынак.
  3. Эфектыўны знешне, але беззмястоўны.

    • Прыгожыя словы.
    • П. жэст.
  4. Тое, што адпавядае ідэалам прыгажосці, хараства.

    • Навука аб прыгожым (эстэтыка).

◊

  • Прыгожае пісьменства — тое, што і мастацкая літаратура.

  • Прыгожы пол (жарт.) — пра жанчын.

прыгон, ✂, м.

  1. Грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве, прыгонніцтва.

    • Часы прыгону.
  2. Дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права, паншчына.

    • Адбываць п.

|| прым. прыгонны, ✂.

прыгоннік, ✂, м.

Памешчык — прыхільнік і абаронца прыгоннага права.

|| ж. прыгонніца, ✂.

|| прым. прыгонніцкі, ✂.