Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плеснець, ; незак.

Пакрывацца плесняй.

|| зак. заплеснець, , запляснець, , сплеснець, і спляснець.

плесня, , ж.

Мікраскапічныя грыбкі, якія збіраюцца ў выглядзе пушыстага налёту розных колераў на чым-н. гніючым, сырым.

  • П. мяшчанства (перан.).

|| прым. плесневы, .

  • П. налёт.

плесці, ; незак.

  1. Перавіваючы (лазу, ніці, стужкі і пад.), злучаць у адно цэлае, вырабляць.

    • П. кошык.
    • П. вянок.
  2. перан. Гаварыць што-н. недарэчнае, узводзіць паклёп, нагаворваць (разм.).

    • П. інтрыгі.
    • П. бязглуздзіцу.
    • На гэту жанчыну рознае плялі.

|| зак. сплесці, .

|| наз. пляценне, .

плесціся, ; незак. (разм.).

Ісці павольна, ледзь перастаўляючы ногі.

  • Конік ледзь плёўся ад стомы.

плеўка, , ж.

  1. Тонкая абалонка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці.

    • Сажалка пакрылася плеўкай.
  2. Перапонка.

    • Пальцы задніх ног у баброў злучаны плеўкай.
  3. Тонкі пласт чаго-н.

    • П. туману.

|| прым. плеўкавы, .

плеўра, , ж.

Абалонка, якая пакрывае лёгкія і сценкі грудной поласці ў вышэйшых хрыбетных жывёл і чалавека.

|| прым. плеўральны, .

плеўрыт, , м.

Запаленне плеўры.

|| прым. плеўрытны, .

плех, , м.

  1. Месца на галаве, дзе не выраслі або вылезлі валасы.

  2. Голае месца сярод збажыны, лесу і пад.

плецены, .

Зроблены пры дапамозе пляцення.

  • Плеценая мэбля.

плеш, , м.

Тое, што і плех.