Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзіра, , ж.

  1. Вялікая дзірка ў вопратцы або адтуліна ў чым-н.

    • Залатаць дзіры на локцях.
    • Залажыць дзіры цэглай.
  2. перан. Глухое, захалуснае месца (разм.).

    • Жыве ён у такой дзіры, што свет не бачыў.

  • Чорная дзіра (спец.) — касмічны аб’ект, які не дае выпрамяненняў і валодае магутным полем прыцягнення.

дзіравы, .

Прадраны, з дзіркамі.

  • Дзіравая кішэня.
  • Дзіравая лодка.

  • Дзіравая барада (разм. жарт.) — пра таго, хто абліваецца стравай у час яды.

  • Дзіравая галава (жарт.) — пра чалавека з дрэннай памяццю.

  • Дзіравыя рукі (разм.) — пра нязграбнага чалавека, у якога ўсё з рук валіцца.

дзірван, , м.

  1. Нявораная зямля, якая зарасла густой травой.

    • Клумбы абложаны дзірваном.
  2. Тое, што і дзёран.

    • Плугамі ўзнімалі некранутыя дзірваны.

|| прым. дзірванны, .

дзірванець, ; незак.

Зарастаць травой, пакрывацца дзёрнам, дзірваном.

  • Дзірванее пакінутая зямля.

|| зак. задзірванець, .

дзірваністы, .

Густа парослы каранямі травяністых раслін.

  • Дзірваністая зямля.

|| наз. дзірваністасць, .

дзірка, , ж.

  1. Невялікая дзіра.

    • Зацыраваць дзіркі ў шкарпэтках.
    • Пракруціць дзірку ў дошцы.
  2. Пра глухі, далёкі населены пункт (разм.).

  3. мн., перан. Тое, што патрабуе выдаткаў.

    • У гаспадарцы многа дзірак.

  • Патрэбна як у мосце дзірка (разм. іран.) — пра што-н. непатрэбнае.

  • Дзірка на дзірцы (разм.) — зусім падраны.

  • Дзірка ад абаранка (разм.) — нічога, пустое месца.

|| памянш. дзірачка, .

дзіркакол, , м. (разм.).

Канцылярская прылада для прабівання круглых дзірак у паперы.

дзіўны, .

  1. Які выклікае здзіўленне, нябачаны.

    • Малому прысніўся д. сон.
    • Дзіўна (прысл.) паводзіць сябе.
  2. Цудоўны, чароўны.

    • Чуецца дзіўная музыка.
    • Дзіўная купальская ноч.

  • Дзіва дзіўнае — вялікае дзіва.

  • Дзіўная рэч — прыгожая (каштоўная).

|| наз. дзіўнасць, .

дзіця, і дзіцё, , н.

  1. Зусім маленькі хлопчык або дзяўчынка.

    • Дзеці дашкольнага ўзросту.
    • Д. не заплача — матка не здагадаецца (з нар.).
    • Яшчэ зусім д.
  2. перан., чаго. Пра чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу.

    • Д. свайго веку.
    • Д. вуліцы.
    • Д. прыроды (чалавек, не крануты гарадской культурай).

|| памянш. дзіцятка, .

дзіцяня, і дзіцянё, , н.

Тое, што і дзіця (дзіцё).