дзірка, , ж.

  1. Невялікая дзіра.

    • Зацыраваць дзіркі ў шкарпэтках.
    • Пракруціць дзірку ў дошцы.
  2. Пра глухі, далёкі населены пункт (разм.).

  3. мн., перан. Тое, што патрабуе выдаткаў.

    • У гаспадарцы многа дзірак.

  • Патрэбна як у мосце дзірка (разм. іран.) — пра што-н. непатрэбнае.

  • Дзірка на дзірцы (разм.) — зусім падраны.

  • Дзірка ад абаранка (разм.) — нічога, пустое месца.

|| памянш. дзірачка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)