Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выгнісці, і выгніць, ; зак.

Згнісці ў адным месцы, у сярэдзіне або поўнасцю.

  • Выгніў яблык.
  • Падлога выгніла.

|| незак. выгніваць, .

выгнуцца, ; зак.

Прыняць дугападобную форму, утварыць выгіб.

|| незак. выгінацца, і выгібацца, .

выгнуць, ; зак.

  1. Сагнуць дугой, надаць сагнутую форму.

    • В. шыю.
  2. Выпрастаць, разгарнуць (разм.).

    • В. бляху.

|| незак. выгінаць, і выгібаць, .

выгода, , ж.

  1. пераважна (выгоды, -аў). Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца.

    • Кватэра з усімі выгодамі.
  2. Прыволле.

    • Гусям тут в.

выгодны, .

  1. Добра прыстасаваны для зручнага карыстання, цалкам прыдатны.

    • Выгодная канапа.
    • Мне тут выгодна (безас. у знач. вык.).
    • Выгодна (прысл.) будзе ехаць.
  2. Прывольны.

    • Выгодныя мясціны.

|| наз. выгаднасць, .

выграбны, .

Прызначаны для выграбання.

  • Выграбная лапата.

  • Выграбная яма — памыйная яма для звальвання смецця, розных нечыстот.

выграбці, ; зак.

  1. Грабучы, выдаліць.

    • В. попел з печы.
  2. Грабучы, рыючы, утварыць паглыбленне.

    • В. ямку, нару.

|| незак. выграбаць, .

выгрузіцца, ; зак.

Высадзіцца адкуль-н. з грузам.

  • Вайсковая часць выгрузілася з поезда.

|| незак. выгружацца, .

выгрузіць, ; зак.

Дастаць і вынесці груз з чаго-н.

  • В. багаж.

|| незак. выгружаць, .

|| наз. выгрузка, .

выгук, , м.

Гучны вокліч, вокрык.

  • В. адабрэння.