Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыкладны1 прым.

  1. Выдатны, узорны, які служыць прыкладам.

    • Прыкладная гаспадыня.
  2. Тое, што і прыблізны.

    • П. падлік чаго-н.
    • Паехалі прыкладна (прысл.) у сем гадзін.

|| наз. прыкладнасць, .

прыкладны2 прым.

Які мае практычнае значэнне, прымяняецца на практыцы.

  • Прыкладныя навукі.
  • Прыкладная электратэхніка.
  • Прыкладное мастацтва (мастацкі выраб якіх-н. прадметаў, рэчаў, начыння).

прыкласці, ; зак.

  1. Пакласці ўшчыльную.

    • П. трубку да вуха.
  2. Падаць разам з чым-н., далучыць да чаго-н.

    • П. да заявы даведку.
  3. Накіраваць дзеянне чаго-н. на што-н., прымяніць.

    • П. ўсе намаганні.

|| незак. прыкладаць, і прыкладваць, .

|| наз. прыкладанне, і прыкладванне, .

прыкласціся, ; зак.

  1. Наблізіць ушчыльную да чаго-н. вуха ці вока, каб пачуць, разгледзець што-н.

    • П. вухам да шчыліны.
  2. Прыціснуўшыся шчакой да ружэйнай ложы, прыцэліцца.

    • П. і выстраліць.
  3. да чаго. Накіраваць дзеянне, сілы на што-н. (разм.).

    • Добра п. да пілы.

|| незак. прыкладацца, і прыкладвацца, .

  • Прыкладвацца да чаркі (перан.; выпіваць у 2 знач.; разм.).

|| наз. прыкладанне, і прыкладванне, .

прыклеіцца, ; зак.

Прыліпнуць, прымацавацца з дапамогай клею ці чаго-н. клейкага.

  • Марка добра прыклеілася.

|| незак. прыклейвацца, .

|| наз. прыклейванне, .

прыклеіць, ; зак.

Прымацаваць клеем.

  • П. плакат на дошцы.

|| незак. прыклейваць, .

|| наз. прыклейванне, і прыклейка, .

прыкляпаць, ; зак.

Прымацаваць пры дапамозе клёпкі.

|| незак. прыклёпваць, .

|| наз. прыклёпванне, і прыклёпка, .

прыкол, , м. (спец.).

Паля, кол, умацаваныя ў зямлі (для прычалу, прывязі).

  • Судны на прыколе.

|| прым. прыкольны, .

прыкончыць, ; зак. (разм.).

  1. Зрасходаваць да канца.

    • Усе запасы прыкончылі.
  2. Умярцвіць, дабіць.

    • П. ваўка.

|| незак. прыкончваць, .

прыкорм, , м.

  1. гл. прыкормліваць.

  2. Тое, чым прыкормліваюць.

|| прым. прыкормачны, .