Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыёмны, .

  1. гл. прыняць.

  2. Які ўсынавіў каго-н. або ўсыноўлены кім-н.

    • П. бацька.
    • Прыёмная дачка.
  3. прыёмная, -ай, -ыя, -ых, ж. Пакой для наведвальнікаў.

    • Прыёмная рэктара.

прыёмшчык, , м.

Работнік, які займаецца прыёмкай чаго-н.

|| ж. прыёмшчыца, .

прыёмыш, , м. (разм.).

Прыёмны сын або прыёмная дачка.

  • Узяць прыёмыша.

прыжмурыцца, ; зак.

Прыжмурыць вока або вочы.

  • П. ад яркага святла.

|| незак. прыжмурвацца, .

прыжмурыць, ; зак.

Жмурачыся, прыкрыць векамі (вочы).

  • П. правае вока.

|| незак. прыжмурваць, .

прыжыцца, ; зак.

  1. Прыстасавацца да дадзеных умоў (бытавых, кліматычных і пад.).

    • П. на новым месцы.
  2. Прырасці, зрасціся з чым-н.

    • Прышчэпак добра прыжыўся.

|| незак. прыжывацца, .

прыжыццёвы, .

Які адбыўся пры чыім-н. жыцці.

  • Прыжыццёвае выданне твораў.

прыжыць, ; зак. (разм.).

  1. Прыняцца, укараніцца.

    • Саджанцы добра прыжылі на новым месцы.
  2. Нарадзіць, даць жыццё дзіцяці (ад пазашлюбнай сувязі);

    • П. дзіця з кім-н.

|| незак. прыжываць, .

прыз1, , м.

Узнагарода пераможцу ў спаборніцтве.

|| прым. прызавы, .

прыз2, , м.

Захопленае ў марской вайне судна або іншая маёмасць, якая па міжнароднаму праву пераходзіць ва ўласнасць таго, хто іх захапіў.

|| прым. прызавы, .