Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

правіннасць, , ж.

Дрэнны ўчынак, віна.

  • Не дараваць нават маленькай правіннасці.

правінцыя, , ж.

  1. У некаторых дзяржавах: вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

  2. Мясцовасць, тэрыторыя краіны, аддаленая ад буйных цэнтраў.

    • Глухая п.

|| прым. правінцыяльны, .

правінцыял, , м.

  1. Жыхар правінцыі (у 2 знач.; уст.).

  2. перан. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі.

|| ж. правінцыялка, .

правінцыялізм, , м.

Правінцыяльныя погляды, манеры.

правінцыяльны, .

  1. гл. правінцыя.

  2. перан. Адсталы, абмежаваны ў поглядах, наіўны.

    • Правінцыяльныя норавы.

|| наз. правінцыяльнасць, .

правіснуць, ; зак.

Апусціцца, прагнуўшыся ўсярэдзіне пад цяжарам.

  • Правады правіслі.

|| незак. правісаць, .

|| наз. правісанне, .

правіцель, , м. (кніжн.).

Асоба, якая правіць краінай, дзяржавай.

|| ж. правіцельніца, .

|| прым. правіцельскі, .

правіцца, ; незак.

  1. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); паўнець (разм.).

    • Хворы пачаў п.
    • П. на добрых харчах.
  2. Рабіцца лепшым.

    • Надвор’е пачало п.
  3. Адбывацца, служыцца.

    • Правіцца абедня.

правіць1, ; незак.

  1. Кіраваць, маючы ўладу.

    • П. дзяржавай.
  2. Накіроўваць чый-н. рух.

    • П. коньмі, яхтай.
  3. Адпраўляць, праводзіць якое-н. дзеянне.

    • П. малебен.

|| наз. праўленне, .

правіць2, ; незак.

  1. Рамантаваць, папраўляць.

    • П. хамут.
  2. Выпраўляць памылкі ў чым-н.

    • П. карэктуру.
  3. Тачыць, вастрыць.

    • П. брытву.

|| наз. праўка, .