Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мінашукальнік, , м.

Апарат для пошуку закладзеных мін.

міндаліна, , ж.

  1. Адзін арэх міндаля.

  2. Згусткі лімфатычнай тканіны на сценках глоткі, падобныя па форме на міндальны арэх.

міндаль, , м.

  1. Паўднёвае дрэва з пладамі ў выглядзе арэхаў авальнай формы.

  2. зб. Плады гэтага дрэва.

|| прым. міндальны, .

  • М. арэх.

міндальнічаць, ; незак. (разм.).

  1. Быць празмерна ласкавым, сентыментальным.

  2. Праяўляць непатрэбную мяккасць, паблажлівасць да каго-н.

    • Нельга м. з гультаямі.

|| наз. міндальнічанне, .

мінерал, , м.

Прыроднае неарганічнае хімічнае рэчыва, якое ўваходзіць састаўной часткай зямной кары і служыць прадметам карысных выкапняў.

|| прым. мінеральны, .

  • Мінеральныя воды (натуральныя воды, што змяшчаюць у сабе мінералы).

мінералка, , ж. (разм.).

Сталовая мінеральная вада.

мінералог, , м.

Спецыяліст у галіне мінералогіі.

мінералогія, , ж.

Навука аб мінералах.

|| прым. мінералагічны, .

мінёр, , м.

Спецыяліст па міннай. справе.

|| прым. мінёрскі, .

міні.

  1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто мінімальнай даўжыні.

    • Мода на м. прайшла.
    • Насіць м.
  2. нязм. Максімальна кароткі (пра спадніцу, сукенку, паліто) ці вельмі маленькі.

    • Паліто м.
    • М.-аўтамабіль.
    • М.-радыё-прыёмнік.
    • М.-камп’ютэр.
    • М.-ЭВМ.
    • М.-футбол (футбол з малой колькасцю ўдзельнікаў на невялікіх пляцоўках).