Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кумыкі, ✂, м.

Народнасць, якая складае частку насельніцтва Дагестана.

|| ж. кумычка, ✂.

|| прым. кумыцкі, ✂.

кумыс, ✂, м.

Пажыўны напітак з малака кабылы.

  • Лячэнне кумысам.

|| прым. кумысны, ✂.

кумыса...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да кумысу, да лячэння кумысам, напр. кумысапрыгатаванне, кумысалячэбніца, кумысалячэбны, кумысалячэнне.

кунжут, ✂, м.

Аднагадовая паўднёвая расліна сямейства кунжутных, з якой здабываюць алей.

|| прым. кунжутны, ✂.

  • К. алей.

куніца, ✂, ж.

Невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. куніцавы, ✂.

кунсткамера, ✂, ж. (уст.).

Збор гістарычных, мастацкіх і пад. рэдкасцей, а таксама памяшканне для такога збору.

кунтуш, ✂, м.

Старадаўняя польская і ўкраінская адзежына ў выглядзе кафтана з шырокімі адкіднымі рукавамі.

купа, ✂, ж.

  1. Група дрэў, кустоў, якія густа растуць.

    • К. кустоў.
  2. Гурт, група (людзей).

    • К. людзей.
    • Калі робіш у купе, то не баліць у пупе (з нар.).
  3. Вялікая колькасць чаго-н., куча (абл.).

    • К. саломы.
  4. Сухі торф, які ператварыўся ў чорны пыл (абл.).

    • Ужо некалькі дзён дыміць к.

◊

  • Да купы (разм.) — у адно месца.

купал, ✂, м.

Дах, верхняе скляпенне ў форме паўшар’я.

  • К. цырка.
  • К. парашута.
  • К. неба (перан.).

|| прым. купальны, ✂.

  • Купальнае перакрыцце.

купалка, ✂, ж.

  1. Род травяністых раслін сямейства складана-кветных з дробнымі кветкамі.

  2. Купальская песня.