Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прывесці, ✂; зак.

  1. Ведучы, памагчы дайсці.

    • П. дзяцей дадому.
  2. Паслужыць шляхам да чаго-н.

    • Сляды прывялі паляўнічых да нары.
    • Сцежка прывяла на паляну.
  3. перан., каго (што) да чаго. Давесці да якога-н. выніку, стаць прычынай чаго-н.

    • Новыя факты прывялі вучонага да важнага адкрыцця.
    • Усё гэта можа п. да вялікіх непрыемнасцей.
  4. каго-што ў што. Зрабіць што-н. (што ўказана назоўнікам).

    • П. ў захапленне.
    • П. прыгавор у выкананне.
    • П. ў належны выгляд.
  5. Даць прыплод, нарадзіць (разм.).

    • Свіння прывяла адзінаццаць парасят.
  6. Паведаміць для падмацавання чаго-н., напомніць.

    • П. выказванне вучонага.
    • П. прыклад.

|| незак. прыводзіць, ✂.

|| наз. прывядзенне, ✂ і прывод, ✂.

прыветлівы, ✂.

Добразычлівы, гасцінны, ветлівы.

  • П. гаспадар.
  • Прыветліва (прысл.) сустрэць гасцей.

|| наз. прыветлівасць, ✂.

прывід, ✂, м.

  1. Вобраз каго-, чаго-н., што бачыцца ва ўяўленні.

    • Начныя прывіды.
  2. Ледзь акрэсленыя рысы чаго-н., контуры.

    • Аддаленыя прывіды зарыва.

прывідны, ✂.

  1. Які з’яўляецца прывідам, параджэннем хворага ўяўлення.

    • П. малюнак.
  2. перан. Які існуе ва ўяўленні, несапраўдны.

    • Прывіднае шчасце.

|| наз. прывіднасць, ✂.

прывілея, ✂, ж.

Выключнае права, ільгота.

  • Прывілеі ветэранам вайны.

прывілеяваны, ✂.

  1. Які карыстаецца прывілеямі.

    • Прывілеяванае саслоўе.
  2. Лепшы, больш выгадны ў параўнанні з другім.

    • Паставіць каго-н. у прывілеяванае становішча.

|| наз. прывілеяванасць, ✂.

прывітанне, ✂, н.

  1. Словы, рух, жэст, звернутыя да каго-н. як знак добразычлівасці, дружалюбнасці, добрага пажадання і пад.

    • Адказаць на чыё-н. п.
    • Перадаць п.
  2. нязм. Зварот да блізкага знаёмага пры сустрэчы (разм.).

    • П.! Куды крочыш?
  3. Вусны або пісьмовы зварот да каго-н. з выказваннем асабістай прыязнасці, добрага пажадання, салідарнасці і пад.

    • Гарачае п. абаронцам Радзімы.
    • Паслаць п. юбіляру.

|| прым. прывітальны, ✂.

прывіцца, ✂; зак.

Стаць звычайным, замацавацца.

  • Прывіліся навыкі да фізічнай працы.

|| незак. прывівацца, ✂.

прывіць, ✂; зак.

Прымусіць засвоіць, зрабіць звычайным.

  • П. культурныя навыкі.

|| незак. прывіваць, ✂.

|| наз. прывіццё, ✂.

прывод​1, ✂, м.

  1. гл. прывесці.

  2. Прымусовая дастаўка ў органы следства або ў суд тых, хто не з’явіўся па выкліку, а таксама часовы арышт для допыту (афіц.).

    • Хуліган ужо мае некалькі прыводаў у міліцыю.