Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыварак, ✂, м.

Гатаваная страва, прадукты для яе, а таксама заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў.

  • П. ў боршч.

|| прым. прыварачны, ✂.

прыварыць, ✂; зак.

Прырабіць, зварваючы.

|| незак. прыварваць, ✂.

|| наз. прыварка, ✂ і прыварванне, ✂.

прыватнасць, ✂, ж.

Прыватная, не тыповая акалічнасць, падрабязнасць.

  • Звярніце увагу на прыватнасць.

◊

  • У прыватнасці, пабочн. сл. — ужыв. для падкрэслівання якога-н. прыватнага выпадку, у знач. напрыклад, у тым ліку.

прыватнаўласніцкі, ✂.

Тое, што і прыватны (у 3 знач.).

  • Прыватнаўласніцкая гаспадарка.

прыватнік, ✂, м. (разм.).

Прыватны гандляр, прадпрыемец.

|| ж. прыватніца, ✂.

|| прым. прыватніцкі, ✂.

прыватны, ✂.

  1. Які з’яўляецца асобнай часткай чаго-н., не агульны, не тыповы.

    • П. вывад.
    • Заключэнне ад агульнага да прыватнага (наз.).
    • П. факт.
  2. Асабісты, не грамадскі, не дзяржаўны.

    • Прыватная тэлеграма.
    • Прыватная справа.
  3. Які належыць пэўнай асобе, не грамадству, не дзяржаве.

    • Прыватная ўласнасць.
    • П. заказ.
  4. Які мае адносіны да асабістага, індывідуальнага валодання, дзейнасці, гаспадаркі і адносін, якія адсюль вынікаюць.

    • Прыватнае жыццё.

○

  • Прыватная пастанова (спец.) — пастанова, якая выносіцца судом па пытанню, што не падлягае яго кампетэнцыі.

прыват-дацэнт, ✂, м.

У вышэйшых навучальных установах да рэвалюцыі: пазаштатны выкладчык, роўны па званню дацэнту, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. прыват-дацэнцкі, ✂.

прывезці, ✂; зак.

Даставіць, завезці.

|| незак. прывозіць, ✂.

|| наз. прывоз, ✂ і прывозка, ✂.

прывесіць, ✂; зак.

Прымацаваць у вісячым становішчы.

  • П. лямпу да столі.

|| незак. прывешваць, ✂.

|| наз. прывешванне, ✂.

прывеславаць, ✂; зак.

Наблізіцца, вяслуючы.

  • П. да берага.

|| незак. прывяслоўваць, ✂.