Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прываблівы, ✂.

Які прываблівае да сябе сваімі якасцямі, уласцівасцямі.

  • Прываблівая знешнасць.

|| наз. прываблівасць, ✂.

прывабны, ✂.

  1. Які вабіць, прыцягвае да сябе якімі-н. якасцямі, рысамі; прыемны з выгляду, мілавідны.

    • Прывабныя рысы твару.
  2. Прыемны, мілы.

    • П. голас.
    • Прывабная ўсмешка.
  3. Які вабіць чым-н., выклікае цікавасць.

    • Прывабная прафесія.

|| наз. прывабнасць, ✂.

прывага, ✂, ж. (спец.).

Колькасць вагі, якая прыбавілася.

  • Сярэднясутачная п. свіней.

прывадніцца, ✂; зак.

Пра лятальны апарат, парашутыста: апусціцца на ваду.

|| незак. прывадняцца, ✂.

|| наз. прывадненне, ✂.

прывазны, ✂.

Прывезены адкуль-н., не мясцовы.

  • Прывазная сыравіна.

прывал, ✂, м.

  1. гл. прываліць​1.

  2. Прыпынак у дарозе для адпачынку, а таксама месца прыпынку.

    • Зрабіць п.

|| прым. прывальны, ✂.

прывалачы, ✂; зак.

Даставіць валочачы.

  • П. мех.

|| незак. прывалакаць, ✂.

прываліць​1, ✂; зак.

  1. Прыперці, прыхіліць да чаго-н. або прыціснуць зверху чым-н.

    • П. камень да сцяны.
  2. Прыстаць да берага, да прыстані (спец.).

    • Параход прываліў да прыстані.
  3. перан. 3’явіцца, прыйсці (разм.).

    • Шчасце прываліла ў хату.
    • Прываліла многа народу.

|| незак. прывальваць, ✂.

|| наз. прывальванне, ✂ і прывал, ✂.

прываліць​2, ✂; зак.

Трохі, не поўнасцю зваліць (сукно).

|| незак. прывальваць, ✂.

прываражыць, ✂; зак.

  1. У забабонных уяўленнях: прывабіць варажбой.

  2. перан. Зачараваўшы, прывабіць да сябе (разм.).

|| незак. прыварожваць, ✂.