Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыбіць, ; зак.

  1. Прымацаваць цвікамі.

    • П. маснічыну.
  2. Шчыльна прыціснуць.

    • Траву прыбіла ліўнем да зямлі.
  3. Сунучы, штурхаючы, давесці куды-н.

    • Хваляй прыбіла лодку да берага.
  4. Моцна пабіць (разм.).

    • П. злодзея да паўсмерці.

|| незак. прыбіваць, .

|| наз. прыбіванне, і прыбіўка, .

прыбліжаны1 прым.

Не зусім дакладны, прыблізны.

  • Прыбліжанае рашэнне.
  • Прыбліжана (прысл.) падлічыць.

|| наз. прыбліжанасць, .

прыбліжаны2 прым.

Які блізка стаіць да высокапастаўленай асобы, карыстаецца яе даверам.

  • Прыбліжаныя асобы.
  • Манарх і яго прыбліжаныя (наз.).

прыблізіцца, ; зак.

Стаць больш блізкім (у 1 і 5 знач.).

  • П. да дзвярэй.
  • Прыблізіўся дзень ад’езду.
  • П. да лепшых узораў.

|| незак. прыбліжацца, .

|| наз. прыбліжэнне, .

прыблізны, .

Не зусім дакладны, больш-менш блізкі да сапраўднага.

  • Прыблізныя звесткі.
  • Падлічыць прыблізна (прысл.).

|| наз. прыблізнасць, .

прыблуда, , м.; , ж., (разм.).

  1. Чужы, не тутэйшы чалавек.

  2. Аб прыблуднай жывёліне.

прыблудны, (разм.).

Які выпадкова зайшоў куды-н., апынуўся дзе-н. (у чужым месцы, доме, статку).

  • Прыблудная авечка.

прыблытаць, ; зак. (разм.).

Тое, што і прыплесці (у 2 знач.).

|| незак. прыблытваць, .

прыбой, , м.

Марскія хвалі, якія б’юць у бераг.

  • Час прыбою.

|| прым. прыбойны, .

прыбор, , м.

  1. Набор прылад для чаго-н.

    • Чарнільны п.
    • Чайны п.
  2. Прыстасаванне, спецыяльнае ўстройства, апарат для выканання якой-н. работы, рэгулявання, кантролю і пад.

    • Вымяральны п.
    • Награвальныя прыборы.

|| прым. прыборны, .