Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарадзейства, , н.

  1. Вядзьмарства, чары (уст.).

  2. перан. Тое, што і чары (у 2 знач.).

чарамша, , ж.

Від дзікарослай цыбулі, па смаку і паху падобнай на часнок; мядзведжая цыбуля.

чаранкаваць, ; незак. (спец.).

Прышчэпліваць і вырошчваць расліны пры дапамозе чаранкоў.

|| зак. адчаранкаваць, .

|| наз. чаранкаванне, .

чаранок, , м.

  1. Частка сцябла, галінкі з пупышкамі ад расліны, прызначаная для прышчэпкі і пасадкі.

  2. Вузкая частка ліста, якая злучае яго са сцяблом.

|| прым. чаранковы, .

чарапаха, , ж.

  1. Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр.

    • Марская ч.
  2. зб. Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак.

|| памянш. чарапашка, .

|| прым. чарапахавы, і чарапашы, .

чарапашка, , ж.

  1. гл. чарапаха.

  2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін.

чарапашы, .

  1. гл. чарапаха.

  2. перан. Вельмі павольны.

    • Ч. крок.
    • Чарапашыя тэмпы работы.

чарапіца, , ж.

  1. зб. Дахавы матэрыял у выглядзе абпаленых гліняных або цэментных пласцінак або плітак з пазамі.

    • Дом пакрыты чарапіцай.
  2. Асобная такая пласцінка.

|| прым. чарапічны, .

  • Ч. завод.

чарапічны, .

  1. гл. чарапіца.

  2. Зроблены з чарапіцы, пакрыты чарапіцай.

    • Ч. дах.

чарапічына, , ж. (разм.).

Тое, што і чарапіца (у 2 знач.).