Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

світа​1, ✂, ж.

Асобы, якія суправаджаюць якую-н. важную асобу.

  • С. караля.
  • Цэлая с. ходзіць за сястрой (перан. многа паклоннікаў, ухажораў).

|| прым. свіцкі, ✂.

  • С. афіцэр (у царскай Расіі: афіцэр світы цара).

світа​2, ✂, ж.

Доўгая сялянская верхняя вопратка з даматканага сукна.

|| прым. світавы, ✂.

світанак, ✂, м.

Тое, што і світанне.

|| прым. світанкавы, ✂.

світанне, ✂, н.

  1. Час перад усходам сонца; самы пачатак раніцы.

    • Выгнаць карову ў поле на світанні.
  2. перан. Ранні перыяд, пачатак чаго-н.

    • С. майго юнацтва.

|| прым. світальны, ✂.

світаць, ✂; незак.

  1. безас. Пачынаць развіднівацца (аб набліжэнні ўсходу сонца).

    • Зімой світае позна.
  2. Наступаць (пра дзень).

    • Пасля ночы світае дзень.

світка, ✂, ж.

Тое, што і світа.

|| прым. світкавы, ✂.

світэр, ✂, м.

Цёплая фуфайка без засцежак з высокім каўняром.

свіцецца, ✂; незак.

  1. Быць бачным, праглядацца праз што-н.

    • Праз бярэзнік свіцілася поле.
  2. Будучы рэдкім, не густым, прапускаць праз сябе святло.

    • Занавеска на акне свіцілася.
  3. перан. Пра твар, вочы, знешні выгляд чалавека: адлюстроўваць якія-н. пачуцці.

    • Дзіця свіцілася ад радасці.

свішч, ✂, м.

  1. Загана ў чым-н. у выглядзе адтуліны, сітавіны.

    • С. у арэхах.
  2. Скрытая пустата, ракавіна ў металічным ліцці (спец.).

  3. Ненармальны канал, які ўтвараецца ў тканках арганізма з выхадам на паверхню цела; фістула.

    • С. на губе.

|| прым. свішчавы, ✂.

свішчаваты, ✂.

Са свішчамі (у 1 знач.).

  • С. арэх.

|| наз. свішчаватасць, ✂.