Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыгалубіць, ✂; зак. (разм.).

Прылашчыць.

  • П. дзіця.

|| незак. прыгалубліваць, ✂.

прыганяты, ✂, м.

Памешчыцкі слуга, які наглядаў за працай сялян у час прыгону, цівун.

прыгарад, ✂, м.

  1. Пасёлак, які прымыкае да тэрыторыі вялікага горада.

  2. У Старажытнай Русі: горад, падпарадкаваны палітычна і гаспадарча галоўнаму гораду вобласці.

    • Прыгарады Вялікага Ноўгарада.

|| прым. прыгарадны, ✂.

прыгарадны, ✂.

  1. гл. прыгарад.

  2. Які знаходзіцца, размешчаны ў прыгарадзе, у наваколлі горада.

    • П. жыхар.
    • П. завод.
  3. Пра транспарт: не далёкі, які абслугоўвае блізкія ад горада раёны.

    • П. аўтобус.

прыгарнуцца, ✂; зак.

З ласкаю, пяшчотай прытуліцца.

  • П. да шчакі маці.

|| незак. прыгортвацца, ✂.

прыгарнуць, ✂; зак.

  1. Прыгрэбці, зграбаючы, сабраць каля чаго-н.

    • П. жар да чыгункоў.
  2. што чым. Прыкрыць, прысыпаць чым-н.

    • П. зямлёй карэнне.
  3. З ласкаю, пяшчотай прытуліць да сябе.

    • П. дачку.

|| незак. прыгортваць, ✂.

прыгаршчы, ✂.

  1. Складзеныя разам у выглядзе акругленага ёмішча абедзве далоні так, каб можна было туды чаго-н. насыпаць, наліць.

    • Падставіць п.
  2. Колькасць чаго-н., якая ўмяшчаецца ў складзеныя такім чынам далоні.

    • Цэлыя п. арэхаў.

прыгарэлы, ✂.

Які прыгарэў, падпаліўся.

  • Прыгарэлыя скваркі.

|| наз. прыгарэласць, ✂.

прыгарэць, ✂; зак.

  1. Пра печанае, смажанае: трохі абгарэць, абвугліцца.

    • Бульба прыгарэла.
  2. Пра вадкую страву, кашу: пры варцы, кіпячэнні пачаць пахнуць дымам, гарам або прыстаць, прыліпнуць да пасудзіны.

    • Малако прыгарэла.
    • Каша прыгарэла да гаршка.

|| незак. прыгараць, ✂ і прыгарваць, ✂.

прыгатаваць, ✂; зак.

  1. Зрабіць, вырабіць што-н. або згатаваць, падрыхтаваць для спажывання, яды.

    • П. цэментны раствор.
    • П. вячэру.
  2. што і чаго. Прывесці ў стан годнасці для ўжытку; падрыхтаваць загадзя.

    • П. калёсы ў дарогу.
    • П. корму свінням.

|| незак. прыгатоўваць, ✂.