плацкарта, ✂, ж.
Білет на нумараванае месца ў вагоне поезда.
|| прым. плацкартны, ✂.
плацэнта, ✂, ж. (спец.).
Орган у цяжарнай жанчыны або самкі млекакормячых, пры дапамозе якога ажыццяўляецца сувязь плода і матчынага
арганізма, дзіцячае месца, паслед.
|| прым. плацэнтарны, ✂.
- Плацэнтарныя (наз.; жывародныя млекакормячыя).
плач, ✂, м.
Нечленараздзельныя галасавыя гукі, якія выражаюць гора ці моцную жальбу і суправаджаюцца слязамі.
плашкоўт, ✂, м.
Пласкадоннае бяспалубнае несамаходнае судна для перавозкі грузаў, для наводкі плывучых мастоў.
|| прым. плашкоўтны, ✂.
плашч, ✂, м.
Лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны.
|| прым. плашчовы, ✂.
плашчаніца, ✂, ж.
Пакрывала ў выглядзе кавалка палатна з адлюстраваннем цела Хрыста ў труне.