Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плаціць, ; незак.

  1. Аддаваць грошы як належнае за што-н.

    • П. за пакупку.
    • П. падаткі.
    • За здароўе лепш п., чым расплачвацца (прыказка).
  2. перан., чым за што. Так або інакш адказваць на чый-н. учынак (кніжн.).

    • П. паслугай за паслугу.
    • П. дабром за зло.

|| зак. заплаціць, .

|| наз. плацеж, .

  • П. з растэрміноўкай.

|| прым. плацежны, .

плацкарта, , ж.

Білет на нумараванае месца ў вагоне поезда.

|| прым. плацкартны, .

  • П. вагон.

плацце, , н.

  1. Тое, што і сукенка.

  2. зб. Бялізна (разм.).

    • Мыць п.

|| прым. плаццевы, .

  • Плаццевыя тканіны.

плацэнта, , ж. (спец.).

Орган у цяжарнай жанчыны або самкі млекакормячых, пры дапамозе якога ажыццяўляецца сувязь плода і матчынага арганізма, дзіцячае месца, паслед.

|| прым. плацэнтарны, .

  • Плацэнтарныя (наз.; жывародныя млекакормячыя).

плач, , м.

Нечленараздзельныя галасавыя гукі, якія выражаюць гора ці моцную жальбу і суправаджаюцца слязамі.

  • П. дзіцяці.

плашка, , ж.

  1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна.

  2. Металарэзны інструмент для нанясення разьбы на шрубы, балты і інш. (спец.).

плашкоўт, , м.

Пласкадоннае бяспалубнае несамаходнае судна для перавозкі грузаў, для наводкі плывучых мастоў.

|| прым. плашкоўтны, .

  • П. мост (на плашкоўтах).

плашч, , м.

Лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны.

|| прым. плашчовы, .

плашчак, , м.

  1. Тое, што і плашка (у 1 знач.).

  2. Плоскі бок чаго-н.

плашчаніца, , ж.

Пакрывала ў выглядзе кавалка палатна з адлюстраваннем цела Хрыста ў труне.