Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мімікрыя, ✂, ж. (спец.).

Прыпадабненне некаторых відаў жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя з мэтай самазахавання.

міміст, ✂, м.

Акцёр, які па-майстэрску, умела валодае мімікай.

|| ж. мімістка, ✂.

мімічны, ✂.

  1. гл. міміка.

  2. Які мае адносіны да ігры мімаў, да пантамімы.

    • М. ансамбль (ансамбль мімаў).

мімоза, ✂, ж.

  1. Трапічная расліна, асобныя віды якой згортваюць лісцікі пры дотыку да іх.

    • Не мужчына, а м. (перан. пра крыўдлівую, сарамлівую асобу).
  2. Від паўднёвай акацыі з дробнымі жоўтымі кветкамі.

|| прым. мімозавы, ✂.

міна​1, ✂, ж.

  1. Снарад з выбуховым рэчывам, які закладаецца ў зямлю, пад ваду і інш.

    • Падарвацца на міне.
  2. Снарад мінамёта.

  3. Тое, што і тарпеда.

|| прым. мінны, ✂.

  • Міннае поле.

міна​2, ✂, ж.

Выраз твару, мімічны рух, які выражае што-н.

  • Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні (за знешняй бесклапотнасцю старацца схаваць сваё незадавальненне, свае непрыемнасці).

мінамёт, ✂, м.

Гармата навеснага агню, якая страляе мінамі.

|| прым. мінамётны, ✂.

мінамётчык, ✂, м.

Ваеннаслужачы мінамётных часцей і падраздзяленняў.

мінаносец, ✂, м.

Ваенны карабель з моцным тарпедным узбраеннем.

мінарэт, ✂, м.

Вежа пры мячэці, з якой заклікаюць мусульман на малітву.

|| прым. мінарэтны, ✂.