Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высыпаць, ✂; зак.

  1. Сыплючы, выдаліць.

    • В. збожжа з мяшка.
  2. Услаць чым-н. сыпкім.

    • В. сцежку пяском.
  3. Выйсці, выбегчы ў мностве (разм.).

    • На вуліцу высыпаў народ.

|| незак. высыпаць, ✂.

высь, ✂, ж.

Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй.

  • У завоблачную в.
  • Горныя высі.

высядаць, ✂; незак.

Прабівацца на паверхню (пра валасы).

  • Вусы высядаюць.