Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выгараць​2, ✂; зак. (разм.).

Станоўча вырашыцца, удацца.

  • Справа яго не выгарала.

|| незак. выгараць, ✂.

выгарнуць, ✂; зак.

Выграбці адкуль-н.

  • В. жар з печы.

|| незак. выгортваць, ✂.

выгарына, ✂, ж.

Тое, што і выгар.

выгаціць, ✂; зак.

Зрабіць гаць на чым-н.

  • В. дарогу бярвеннем.

|| незак. выгачваць, ✂.

выгіб, ✂, м.

Выпукласць, выпуклая лінія згібу.

  • В. дугі.
  • В. ракі.

выгібацца, ✂; незак.

Тое, што і выгінацца (гл. выгнуцца).

выгібаць, ✂; незак.

Тое, што і выгінаць (гл. выгнуць).

выгін, ✂, м.

Тое, што і выгіб.

выгінасты, ✂ (разм.).

Выгнуты, звілісты.

  • Выгінастая шабля.
  • Выгінастая сцежка.

|| наз. выгінастасць, ✂.

выгладзіцца, ✂; зак.

  1. Стаць роўным, гладкім.

    • Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.
  2. Стаць адпрасаваным.

    • Сукенка добра выгладзілася.
  3. Стаць сытым, гладкім (разм.).

|| незак. выгладжвацца, ✂.