іша́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Тое, што і асёл.
2. перан. Пра чалавека, які пакорліва, маўкліва выконвае самую цяжкую работу (разм.).
Зрабілі з мяне ішака.
|| прым. іша́чы, -ая, -ае.
іша́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).
Выконваць цяжкую, няўдзячную работу.
Няхай выбачаюць, не буду я на іх і.