Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фана... (гл. фона...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «фона...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: фанаграма, фанаграфія, фанаскоп, фанатэка.

фон¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна ці малюецца што-н.

Чырвоны ф.

2. Задні план карціны, а таксама ўвогуле задні план чаго-н., тое, на чым што-н. бачыцца, вылучаецца.

Караблі на фоне вячэрняга неба.

3. перан. Агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца.

На фоне цяперашніх міжнародных падзей.

|| прым. фо́навы, -ая, -ае.

фон², -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзінка вымярэння ступені гучнасці, гуку.

фона... (а таксама фана...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да гуку, голасу, напр.: фонаграфаванне, фонаэлектракардыяграма, фонамарфалогія, фонахрэстаматыя.

фонд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Грашовыя сродкі або матэрыяльныя каштоўнасці дзяржавы, прадпрыемства і пад.

Ф. заработнай платы.

Залаты ф. (таксама перан.: лепшая частка чаго-н.).

2. Рэсурсы, запасы чаго-н.

Насенны ф.

Жыллёвы ф.

3. толькі мн. Каштоўныя паперы, якія даюць прыбытак.

Банкаўскія фонды.

|| прым. фо́ндавы, -ая, -ае.

фо́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж. (спец.).

Гукавая арганізацыя паэтычнай мовы.

Ф. верша.

|| прым. фані́чны, -ая, -ае.